На выбарах прэзідэнта Сербіі ў першым туры пераканаўча перамагае прэм'ер Аляксандр Вучыч. За яго прагаласавалі 58,5% паведамляе rts.rs.

На другім месцы — былы амбудсмэн Саша Янкавіч з 13,4%.

Трэцяе месца займае 24-гадовы студэнт Лука Максімавіч, які эпатаваў публіку ў белым гарнітуры, а часам з'яўляўся ў гарадах на белым кані. Ён набірае 9,5%.

Вучыч лічыцца праеўрапейскім кандыдатам, але за некалькі дзён да выбараў наведаў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0