У жылым доме Санкт-Пецярбурга сапёры абясшкодзілі самаробную бомбу, паведамляюць інфармагенцтвы.
Па словах кіраўніка адміністрацыі раёна Неўскі ў Санкт-Пецярбургу Канстанціна Сярова, спецслужбы знайшлі самаробную бомбу ў аднапакаёвай кватэры на 7-м паверсе, дзе жылі людзі, якія не фігуравалі ў спісе жыхароў. Пасля гэтага праваахоўнікі выклікалі сапёраў і эвакуявалі жыхароў.
Раней у іншай частцы горада паліцыя арыштавала дваіх чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з тэрарыстычнымі групамі, якія дзейнічаюць у Сірыі. У сераду паліцыя арыштавала шэсць чалавек, выхадцаў з былых савецкіх рэспублік, якія таксама, на думку следчых, супрацоўнічалі з тэрарыстамі.
0
0
0
0
0
0