Фота: dynamo-brest.by

Фота: dynamo-brest.by

Футбольнае брэсцкае «Дынама» прэзентуе новы гімн. Ён напісаны на беларускай мове і кардынальна адрозніваецца ад папярэдняга гімну ды прызначаны для спявання на стадыёне. Новы гімн будзе прадстаўлены 15 красавіка падчас матчу чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, у якім дынамаўцы будуць прымаць БАТЭ.

Тэкст гімна ФК «Дынама-Брэст» наступны:

Наш улюблёны сусвет
Я нясу да вас у далонях.
Хай заззяе годна Брэст
I на вашых стадыёнах.

Як падобны нашых мар
Гэты колер бела-сiнi,
Я стаю сярод маiх братоў,
I я тут,
I я воiн святла
Без каманды нiкуды,

А з камандай —
Хоць у пекла.
Хай змяняюцца гады i гарады,
Разам мы назаўжды, назаўжды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?