За паўгода да прэм'еры Cirque du Soleil выканаўцы галоўных роляў спектакля Varekai прыедуць у Мінск і дадуць 19 красавіка некалькі невялікіх шоу проста на вуліцах сталіцы, піша БЕЛТА.

Выступы пройдуць у 4-5 розных месцах горада.

Загадкавае слова Varekai у перакладзе з мовы цыган азначае «дзе заўгодна», «дзе б тое ні было». Ідэя хвалюючага падарожжа, спантаннага перамяшчэння ў прасторы і часе знайшла сваё адлюстраванне ў беларускім флэшмобе ў выкананні трупы артыстаў Cirque du Soleil. Тут усё будзе па-сапраўднаму: музыка Віален Карадзі, харэаграфія Дэбры Лін Браўн і касцюмы лаўрэата прэміі Оскар Эйка Ісіока.

Раней у розных краінах свету гледачамі дзіўнага спантаннага эквілібру сталі тысячы выпадковых мінакоў.

Акрамя таго, арганізатары шоў Varekai у Беларусі — канцэртнае агенцтва «Атам Інтэртэйнмэнт» — падрыхтавалі падарунак прыхільнікам Cirque du Soleil: магчымасць выйграць квіток на фантастычнае шоу, якое пройдзе ў «Мінск-Арэне» з 28 верасня па 1 кастрычніка.

Узяць удзел проста: трэба знайсці артыстаў Cirque du Soleil, якія выступаюць на вуліцы Мінска, зрабіць фота выступу або сэлфі з артыстамі і размясціць яго на сваёй старонцы ў сацсетцы з хэштэгам #CDSMinsk2017. Аўтар самага цікавага здымка атрымае білет на шоу Varekai ў Мінску. Пераможцу вызначаць супрацоўнікі агенцтва «Атам Інтэртэйнмэнт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна