Генеральным сакратаром АДКБ стане прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў. Такое рашэнне прынялі кіраўнікі дзяржаў — удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў час нефармальнай сустрэчы ў Бішкеку, перадае БЕЛТА.

Як растлумачыў журналістам намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, рашэнне прынята прэзідэнтамі аднагалосна. Юрый Хачатураў будзе афіцыйна назначаны 2 мая 2017 года.

Лідары краін таксама абмеркавалі процідзеянне выклікам і пагрозам, што існуюць сёння ў рэгіёне АДКБ. Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, праінфармаваў кіраўнікоў дзяржаў аб прыярытэтах, якія аб'явіла краіна на перыяд свайго старшынства ў арганізацыі.

Варта адзначыць, што рашэнне аб прызначэнні Хачатурава доўгі час блакавалі Беларусь і Казахстан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна