Кампанія «Цесляры» ў сваім фэйсбуку абвесціла, што, нягледзячы на затрыманне ўладальніка Змітра Дашкевіча, праца не спыняецца. 

«Цесляры» прадастаўляюць любыя цяслярскія паслугі: ад шуфлядаў да кухняў і шафаў-купэ. «Цесляры робяць сваю справу якасна, вокамгненна і надзейна: вы яшчэ не паспелі падумаць, а шафа вашай мары ўжо стаіць сабе ўтульненька ў куце хаты», — піша сайт кампаніі.

Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 22 сакавіка па абвінавачванні ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага. Падтрымаць Змітра можна, замовіўшы паслугі «Цесляроў», а таксама даслаўшы ліст на адрас: 220030 г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна