Па звестках крыніцы AUTO.TUT.BY, у ноч на суботу паліва зноў падаражэе. Па традыцыі — на 1 капейку.

Апоўначы цэны зменяцца і будуць выглядаць так: АІ-95 — 1 рубель 24 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 16 капеек, ДТ — 1 рубель 28 капеек.

Газ не падаражэе. Гэта ўжо пятае падаражанне з 11 сакавіка, калі цэны выраслі ўпершыню за два гады. Аўтамабілісты асцерагаюцца, што гэта далёка не апошняе падаражанне ў гэтым годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна