Крэмль і ўрад РФ 14 красавіка апублікавалі свае дэкларацыі аб даходах за 2016 год. Зрабілі справаздачу ў тым ліку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

ТАСС

Даходы Пуціна нязначна ўпалі: за 2016 год яны склалі 8,86 млн расійскіх рублёў (прыкладна 155 тысяч даляраў). У 2015 годзе ён задэклараваў 8,9 млн рублёў.

У дакуменце гаворыцца, што Пуцін валодае зямельным участкам (1500 кв. м), кватэрай (77 кв. м.) і гаражом (18 кв. м.). Ва ўласнасці ў яго засталіся аўтамабілі ГАЗ-М21, «Ніва», а таксама аўтамабільны прычэп «Скіф».

Мядзведзеў летась зарабіў 8,58 млн рублёў (151,7 тысячы даляраў), а ў 2015 годзе яго даходы склалі 8,76 млн. Гэта значыць, яго даходы за год знізіліся на 3,2 тысячы даляраў.

Згодна з дэкларацыяй, Мядзведзеў валодае кватэрай плошчай 367 квадратных метраў, зямельным участкам плошчай 4,7 тысячы квадратных метраў і двума аўтамабілямі — ГАЗ-20 («Перамога») і ГАЗ-21 («Волга»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?