Ноччу 15 красавіка ўчастак дарогі ля плошчы Багушэвіча ў Мінску будзе закрыты для руху аўтамабіляў у сувязі з паскарэннем тэмпаў будаўніцтва метро, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

З 01.00 да 05.00 будзе закрытая для руху частка вуліцы Клары Цэткін ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта. Рух спецыяльна закрываецца ноччу, каб знізіць да мінімуму нязручнасці.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна