Прафсаюзны актывіст, каардынатар кампаніі BY_help Андрэй Стрыжак, якога ўчора знялі з цягніка ў Маладзечне, паведаміў у фэйсбуку, што ў РАУСе адмовіліся саджаць яго на суткі. Нагадаем, раней ён быў завочна асуджаны гомельскім судом на 10 сутак арышту.
«У РАУС:
— Малады чалавек, а мы вас на суткі не пасадзім, таму што ў нас у РАУС няма пастановы на ваша імя. Калі ў каго і ёсць, то ва ўчастковага — едзьце ў аддзяленне.
У аддзяленні:
— Дык вы хочаце сесці на суткі?
— Не, не хачу, але вось суд лічыць, што павінен.
— Гм, ну зразумела. Увогуле, вы ведаеце, а вас няма ў спісе на выкананне. Пакіньце мне ваш нумар тэлефона, мы звяжамся», — апісаў дыялогі з сілавікамі Стрыжак.





