У храме Труны Гасподняй у Ерусаліме ў Вялікую Суботу 15 красавіка а 12. 45 сышоў Жыватворны агонь, які чакалі паломнікі з усяго сьвету.
Падчас сакрамэнту гучалі малітвы на розных мовах.
Агонь хутка распаўсюджваўся тымі, хто знаходзіўся ў храме, пасьля чаго яго раздалі ўсім, хто чакаў каля храма.
Жыватворны агонь сыходзіць кожны год у суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме над Труной Гасподняй у Ерусаліме.
Паводле старажытнага паданьня, штогадовае таямнічае ўзгараньне агню на Сьвятой Зямлі зьяўляецца знакам ласкі Божай, якая апавяшчае аб клопаце Госпада і дае вернікам надзею на тое, што Бог яшчэ на год падаўжае быцьцё сьвету.





