У Нью-Ёрку з-за масавай панікі на вакзале пацярпелі 16 чалавек. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на упраўленне пажарнай аховы найбуйнейшага мегаполіса ЗША.
Тут і ніжэй фота з сацсетак
Усе 16 чалавек атрымалі траўмы, якія не пагражаюць іх жыццю. Аднак 12 пацярпелым усё ж спатрэбілася шпіталізацыя.
Масавая паніка на Пенсільванскім вакзале ўзнікла пасля таго, як паліцыянты ўжылі электрашокер супраць дэбашыра, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванням. Людзі, якія знаходзіліся побач, расцанілі гук электрашокера як стрэлы і паспрабавалі ўцячы.
Паводле афіцыйнай інфармацыі паліцэйскага ўпраўлення Нью-Ёрка, стральбы на вакзале не было.





