У Турцыі пачалося галасаванне на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю краіны, якія прапанаваў прэзідэнт Рэджэп Эрдаган, паведамляе Reuters. У выпадку поспеху рэферэндуму краіна стане прэзідэнцкай рэспублікай з шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы.

Апошнія апытанні грамадскай думкі паказалі, што прыхільнікі пашырэння паўнамоцтваў прэзідэнта лідзіруюць з невялікім адрывам.

У галасаванні маюць права прыняць удзел каля 55 мільёнаў грамадзян Турцыі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна