У Мінск з'явілася графіці з выявай чалавека, які падобны да кіраўніка БТ: «Гэта я хачу забараніць каментаваць навіны ў інтэрнэце», гаворыцца ў подпісе.

Нагадаем, у мінулую суботу, 8 красавіка, у «Клубе рэдактараў» Генадзь Давыдзька прапанаваў забараніць каментары на сайтах СМИ.

«У «Клубе» у нас ужо сфарміраваны такі пункт гледжання, — заявіў тады Давыдзька. — Я яго зараз проста кансалідавана выкажу. Вось існуе правакацыйны артыкул на інтэрнэт-рэсурсе. Ну, публікуюць, усё роўна што. Але самае важнае, што ён публікуецца дзеля каментароў. Дапусцім, вось глядзіце, як добра жыве вось гэты чалавек. Быццам бы артыкул ні пра што. І адкрываецца шлюз. То бок артыкул — гэта траціл. А далей форум - гэта бікфордаў шнур. І там пачынаецца куча каментароў: «Мярзотнікі! Нажом іх! Павесіць! Крыжаваць!» Як вы адносіцеся да ініцыятывы вось узяць і забараніць форумы? Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?