Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў храме Прэабражэння Гасподняга ў горадзе Барань Аршанскага раёна.

Ля ўваходу ў храм кіраўніка краіны сустрэлі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і настаяцель храма іерэй Вадзім Котаў.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму ікону «Ісус Хрыстос Усетрымальнік». Абраз напісаны ў стылістыцы Веткаўскай школы іканапісу і выкананы ў тэхніцы васковай тэмперы.

Кіраўніку дзяржавы паднеслі ў дар абраз Аляксандра Неўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?