Небяспечнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў ноч з нядзелі на панядзелак 17 красавіка. Спачатку будзе ісці мокры снег, а начны мароз прывядзе да галалёдзіцы на дарогах.
Тэмпературы паветра ўначы апусцяцца да мінус 6—8 градусаў на Паазер'і і поўначы. У цэнтры і на захадзе будзе да мінус 3—4. Толькі на Гомельшчыне тэмпературы апусцяцца толькі да мінус 1.
Днём будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла.
Пры такім марозе могуць загінуць кветкі, кусты, агародніна.
Начныя маразы пратрымаюцца цэлы тыдзень. Увесь гэты час будзе патрэбная асаблівая пільнасць на дарогах.





