icelandmonitor.mbl.is

icelandmonitor.mbl.is

Ісландскія СМІ паведамляюць пра здарэнне, якое адбылося днямі з прэзідэнтам Гудні Ёханэсанам. А гісторыя наступная: двое хлопчыкаў — Трыстан Элмарсан і Сёльві Магнусан — пайшлі ў басейн Лаўгардалслаг у Рэйк'явіку. Пасля заняткаў іх мела забраць з басейна мама Трыстана. Аднак жанчына спазнялася, бо мела важныя справы, і хлопцы сядзелі і чакалі.

Тым часам у басейне прэзідэнт Ёханэсан уручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Пасля цырымоніі 13-гадовы Трыстан, смялейшы з хлопцаў, падышоў да кіраўніка краіны і запытаў у яго, ці не мог бы ён падвезці іх дадому, бо мама спазняецца. Прэзідэнт адказаў: «Ок, не праблема» і паабяцаў закінуць на прэзідэнцкай машыне.

Пазней маці Трыстана Ракель расказала журналістам, што сын ёй патэлефанаваў і сказаў, маўляў, мама, не спяшайся, мяне дамоў вязе прэзідэнт. «Я думала, што ён жартуе», кажа жанчына. Аказалася, што гэта не жарт

«Дзе б у свеце гэта яшчэ адбылося, калі б не ў Ісландыі і з прэзідэнтам Гудні. Ён бясцэнны!» — рэзюмавала Ракель.

Больш за тое, прэзідэнт Ісландыі не толькі падкінуў падлеткаў дадому, але й зрабіў з імі здымак на памяць. А хлопчыкі зрабілі відэа з машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0