Кошт расійскага газу для Беларусі будзе складаць $129 у 2018 годзе і $127 у 2019 годзе за 1 тыс. кубаметраў. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Па словах намесніка старшыні ўрада, гэтая цана з'яўляецца фіксаванай «незалежна ад кан'юнктуры цэн на нафту і газ». Цана на газ для Беларусі заснавана на формуле, якая прывязаная да цаны на газ у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

«Калі б усё заставалася як да пачатку перамоваў, то цана была б пад $ 150, таму гэта зніжка істотная», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, да 1 ліпеня 2019 года будуць сфармуляваны ўмовы заключэння новага газавага кантракту паміж дзвюма краінамі на перыяд з 2020 па 2023 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна