У студыі свае гісторыі распавялі бацька Дар'і Бяловай з Віцебска, якую пасадзілі на 12 год за 1,5 таблеткі экстазі, і маці Стаса Дудзіка, якому далі 9 год за тэлефонную размову.
На праграму таксама запрасілі палітолага Аляксандра Шпакоўскага, кіраўніцу «Руху маці 328» Ларысу Жыгар, юрыстку Джэсіку Цыдвінцаву, старшыню суполкі БРСМ Кірыла Шыка і былога баксёра зборнай Беларусі, аўтара «Хронік МАЗу», які быў адным з самых вядомых наркаспажыўцоў краіны, Руслана Мірзоева.
«Белсат» запускае скандальнае ток-шоу з Лабадзенкам у якасці вядоўцы





