Пры падзенні самалёта паблізу Лісабона загінулі грамадзяне трох краін, паведамляюць інфармагенцтвы.
Усяго загінулі пяць чалавек, сярод іх адзін грамадзянін Францыі, адзін партугалец і адзін швейцарац.
Невялікі самалёт, які накіроўваўся з аэрадрома ў Кашкайшы ў Марсэль, разбіўся сёння днём за 25 км ад Лісабона. Ён упаў побач з супермаркетам. Сярод загінулых чатыры чалавекі, якія былі на борце самалёта, а таксама адзін чалавек, які быў у зоне падзення.
Прычыны трагедыі высвятляюцца.





