Ваенны верталёт разбіўся ў штаце Мэрылэнд (ЗША), перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

На месца крушэння на поле для гольфа ў горадзе Леанардтаўн прыбыла паліцыя і ратавальнікі. Некаторыя СМІ апублікавалі фатаграфіі абломкаў. Як мяркуецца, разбіўся верталёт UH-60 Black Hawk.

Сведкі паведамляюць, што бачылі, як невялікі ваенна-транспартны верталёт ляцеў на нізкай вышыні, затым закруціўся на месцы і паваліўся на зямлю. Мясцовы шэрыф заяўляе, што часова дарогі ў акрузе перакрытыя. Паведамляецца пра як мінімум аднаго загінулага з трох членаў экіпажа, якія знаходзіліся на борце.

Следства па факце крушэння ваеннага верталёта і гібелі людзей працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна