У суб'ектах тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў у Расіі нярэдка квітнеюць крымінал, чыноўніцкія «кармушкі» і кумаўство. Так у гутарцы з журналістамі ахарактарызаваў сітуацыю генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя іншага, ён нагадаў, што Генпракуратуры даручана займацца пытаннямі дэбіторскай запазычанасці. Па яго словах, крымінальны складнік у пытаннях дэбіторскай запазычанасці пакуль знізіць не ўдалося.

«Што сёння адбываецца з тавараправоднымі сеткамі? Вы, напэўна, чулі пра апошнія гучныя справы. Арышт Аляксеева — гэта ўсё ў тым жа кантэксце, гэта адзін з махляроў, злодзеяў, па-іншаму кажучы, які значныя сумы краў у дзяржавы, вывеў іх праз афіляваныя сістэмы за мяжу. Частку перавёў на незразумелыя фірмы. Проста злодзей. Ён арыштаваны, знаходзіцца ў Мінску, панясе пакаранне. Наогул тавараправодныя сеткі, як яны працуюць, на мой погляд як генеральнага пракурора, яны са сваёй задачай не спраўляюцца. Мала таго, што не спраўляюцца, яшчэ і здзяйсняюць злачынствы», — адзначыў Аляксандр Канюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0