Гурт Naviband плануе пасля «Еўрабачання» запісаць новы альбом. Пра гэта ўдзельнікі гурту Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук расказалі ў час анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Апошнія чатыры месяцы артысты былі заняты падрыхтоўкай да ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017». Але нават пры насычаным графіку, пастаяннай рабоце над конкурснай песняй паспяваюць рабіць нешта акрамя падрыхтоўкі да «Еўрабачання». Так, 22 красавіка артысты выступілі ў Мінску з акустычным канцэртам. А ў свабодныя мінуты, галоўным чынам у час пералётаў, калі даводзіцца праводзіць час у чаканні самалёта, Арцём дастае гітару.

«Нараджаюцца ідэі, і мы з гуртом ужо вырашылі, што ў ліпені на тыдзень-другі паедзем на хутар, далей ад цывілізацыі, і збяром іх усе, зробім аранжыроўкі. Будзем запісваць новы альбом», — падзяліўся планамі Арцём Лук'яненка.

Акрамя таго, летам у гурту будзе шмат канцэртаў, выступленняў, у тым ліку на розных фестывалях. Ёсць запрашэнні з-за мяжы - Польшчы, Украіны. Паступаюць запрашэнні таксама і на карпаратывы, прэзентацыі.

Гурт чакае вялікае фестывальнае лета, але спевакі спадзяюцца, што таксама змогуць выкраіць тыдзень для адпачынку ля мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0