3 чэрвеня ў латвійскім Дзвінску (Даўгаўпілсе) пройдуць выбары ў самакіраванне. Учора на Ютубе з'явіўся агітацыйны ролік адной з кандытатак у дэпутаты Святланы Ланской.
«Прыйшоў час ламаць стэрэатыпы! Я, Святлана Ланская, балатуюся пад нумарам 6 ад спісу No sirds Latvijai. Я — такая як ёсць, без шалупіння. Студэнтка, трэнерка па zumba-фітнесе, адказны і сумленны чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Я ведаю, як зрабіць жыццё ў гэтым горадзе цікавейшым і больш насычаным, як павярнуць Думу тварам да жыхароў і наладзіць супрацоўніцтва з падаткаплацельшчыкамі.
Скончыўся час гаворачых галоў у гальштуках і нікому не зразумелых клішэ! Улада павінна быць народнай — такой, як вы ўсё, як я. Я называю рэчы сваімі імёнамі і не даю невыканальных абяцанняў. Я ўмею працаваць і гатовая рабіць гэта на карысць майго любімага Даўгаўпілса [Дзвінска — НН]», — піша Святлана ў закліку галасаваць за яе на выбарах.
А вы прагаласавалі б за такога кандыдата?





