На сайце Мінгарвыканкама запушчаная галасаванка па назвах станцый метро на чацвёртай лініі. «Наша Ніва» ўжо падрабязна пісала аб прапанаваных варыянтах.
Людзям, якія прынялі ўдзел у галасаванцы, найбольш падабаецца назва «Кіеўскі сквер». За яе выказаліся аж 86% рэспандэнтаў. На другім месцы «Політэхнічная» з 70%.
А назва, якая больш за ўсё нервуе мінчукоў — «Мінск-Мір». Супраць яе выказаліся 56% апытаных.
Цікава, што не падабаюцца апытаным таксама такія традыцыйныя назвы, як «Цівалі», «Тучынка», «Козырава». Супраць іх выказаліся 46%, 52%, 51% адпаведна.
Узяць удзел у галасаванцы можна па гэтай спасылцы.





