У рамках Тыдня Швецыі з 29 мая па 4 чэрвеня ў сталічных рэстаранах і кавярнях пройдзе Тыдзень шведскай кухні. У мінчан і гасцей сталіцы з’явіцца цудоўная магчымасць пакаштаваць шведскія традыцыйныя стравы: граўлакс, суп з шыпшыны, смёргосторт, «Спакусу Янсана», біфштэкс а-ля Ліндстром, тэрын з аляніны пад соўсам з чорных парэчак, ўлюбёную страву Карлсана - тэфтэлі з бруснічным соўсам, торт «Прынцэса», шафранавыя булачкі і шмат чаго іншага.

Спецыяльнае шведскае меню прапануюць кавярні і рэстараны «Spoon» (вул. Бірузова, 10А), «Вестфалія» (пр-т Газеты Праўда, 11), «Kitch’n» (вул. Камсамольская, 8), «Wood&Fire» (вул. Францыска Скарыны, 1). Шведскі сэт можна будзе замовіць у рэстаране «The View» (пр-т Пераможцаў,7А) і «Віннай шафе» (вул. Рэвалюцыйная, 30). Рэстаран Arborea гатэля «Рэнесанс» (пр-т Дзяржынскага, 1е) 28 траўня прапануе шведскі бранч, а на працягу ўсяго Тыдня Швецыі пачастуе гасцей бізнес-ланчам са шведскім смакам. У меню a la Carte бара «Свабоды 4» (пл. Свабоды, 4) вы таксама зможаце выбраць шведскія стравы на свой густ. 

Усе аматары шведскай кухні змогуць пачаставацца шведскімі традыцыйнымі стравамі і на вялікім фудкорце, які будзе працаваць у суботу, 3 чэрвеня, на плошчы Свабоды. Вас будуць частаваць «Catering Service», «Fresh Catering», «Clever Irish Pub», «Royal Kebab&Salads», «Веранда», «NRG group», «Kitch'n», «Spoon», «Свабоды 4», «FoodTruck.Minsk»

Смачна есці!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна