Васьміразовая чэмпіёнка свету па трэку Наталля Цылінская ўзначаліла Беларускую федэрацыю веласпорту, паведамляе Tut.by

На гэтай пасадзе яна змяніла былога старшыню Мінгарвыканкама, гендырэктара «Мотавела» Мікалая Ладуцьку.

Адзначым, што Цылінская таксама ўзначальвае РЦАП па веласпорце.

Падчас сваёй спартыўнай кар'еры Наталля Цылінская восем разоў станавілася чэмпіёнкай свету, выйграла бронзавы медаль Алімпіяды-2004, а таксама 28 раз першынствавала на этапах Кубка свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна