Рэдакцыя часопіса Arche ладзіць распродаж рэдкіх, каштоўных кніг, выдаваных у мінулыя гады. Некаторыя з іх засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў.
Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопіса Arche.
Цяперашні распродаж — адна з апошніх магчымасцяў набыць важныя для беларускае культуры публікацыі. Поўны спіс выданняў і інфармацыя, як іх атрымаць, ёсць на сайце Arche.





