Расійскія, а следам за імі і заходнія СМІ, актыўна асвятляюць арабскі адпачынак Ксеніі Царыцынай. Яна замужам за самарскім мільярдэрам Аляксеем Шапавалавым.
Не так даўно яна апублікавала ў інстаграме здымак падарунка на 5-годдзе шлюбу — пярсцёнак у 70 карат. Брытанскае выданне The Sun ацэньвае гэтае ўпрыгажэнне ў 9 мільёнаў даляраў.
«Мой муж ніколі не бывае сквапным. Цяпер ён вырашыў, што мне недастаткова пярсцёнка ў 30 карат», — напісала 27-гадовая Ксенія Царыцына.
Аляксей Шапавалаў зарабіў грошы на гульнявым бізнэсе ў пачатку 90-х. Пасля ён пачаў укладваць грошы ў будаўніцтва. На мільянера здзяйснялі замахі.





