Раніцай 22 мая супрацоўнікі светлагорскага КЖУП «Светач» займаліся развозом пяску на дзіцячыя пляцоўкі ў дварах. Пясок набіралі ў кар'ерах у раёне вёскі Стракавічы, паведамляе ranak.by.
Прыехаўшы да дому №22 па вуліцы Леніна, камунальнікі пачалі згружаць пясок у пясочніцу і выявілі 50-міліметровы мінамётны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі выклікалі міліцыю і сапёрна-тэхнічную групу. Месца здарэння было ачэпленае.





