У Турцыі больш за дзве сотні абвінавачваных у спробе дзяржаўнага перавароту правялі строем на суд паўз натоўп прыхільнікаў прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

У панядзелак у Анкары пачаўся суд над 221 абвінавачаным, якіх турэцкія ўлады западозрылі ў сувязях з ісламскім прапаведнікам Фетхулой Гюленам, які жыве ў Амерыцы. Большасць з паўсталых перад судом — былыя высокапастаўленыя вайскоўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?