Паліцыя Манчэстара паведаміла, што ў выніку выбуху ў канцэртнай зале ў цэнтры горада загінулі прынамсі 22 чалавекі і яшчэ 59 атрымалі раненні. Паліцыя разглядае здарэнне як тэрарыстычны акт.
Пасля служба хуткай дапамогі удакладніла, што колькасць параненых у выніку гэтага інцыдэнту склала 59 чалавек.
Паводле заявы паліцыі Манчэстэра, прыкладна ў 22:35 у панядзелак сталі з'яўляцца паведамленні пра тое, што сотні гледачоў у паніцы пакінулі канцэртную залу ў цэнтры гэтага горада на поўначы Англіі пасля таго, як яны пачулі гук, падобны на выбух. У гэты час у зале Manchester Arena заканчваўся канцэрт амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ.
Адны паведамляюць, што чулі два гучныя выбухі. Іншыя відавочцы распавядаюць аб адным рэзкім гуку.
Адзін з відавочцаў, які быў на канцэрце, распавёў, што выбух адбыўся адразу пасля таго, як спявачка скончыла праграму і гледачы накіраваліся да выхаду.
Іншы наведвальнік канцэрта сказаў, што бачыў, як пасля выбуху на падлозе заставаліся ляжаць ад 20 да 30 чалавек





