42-гадовы маладзечанец месяц таму вярнуўся з турмы. Нідзе не працаваў. Жыў у кватэры з мамай і сястрой.
Неяк раніцай ён адкрыў халадзільнік і пачаў збіраць у пакет прадукты, якія набыла сястра.
Жанчына ўбачыла гэта, паспрабавала перашкодзіць брату, парвала пакет, у які ён склаў ежу.
Аднак мужчына сабраў прадукты і вынес іх з кватэры.
19 мая у раённым аддзеле Следчага камітэта Маладзечна завялі крымінальную справу. Урон склаў 22 рублі.





