Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 30 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта паведаміў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі
«У канцы чэрвеня адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць пад патранажам нашых прэзідэнтаў. 30 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы», - сказаў Уладзімір Макей.
Правядзенню ВДС Саюзнай дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі. Мерапрыемства адбудзецца ў Маскве. «Мы будзем абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў нашага ўзаемадзеяння», - дадаў ён.





