23 мая (серада) ноччу пераважна ў паўднёвых раёнах краіны, днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай, у асобных раёнах Брэсцкай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы.
Вецер будзе няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў, па поўдні - да 14 цяпла, днём паветра прагрэецца да 17-23 градусаў.





