Увечары 14 мая ў Светлагорску ў Першамайскім мікрараёне невядомы мужчына прадэманстраваў аголеныя палавыя органы 15-гадовай дзяўчынцы.
Дзяўчынка прыйшла дадому ў шокавым стане. Маці школьніцы звярнулася з заявай у міліцыю.
Мужчыну знайшлі. Высветлілася, што яму 47-гадоў і ён хворы на шыззафрэнію.
«Падазраваны афіцыйна стаіць на ўліку ў псіхіятра. У мужчыны II група інваліднасці: лечыцца ад шызафрэніі ўжо каля 20 гадоў, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, — распавёў супрацоўнік Следчага камітэта мясцоваму парталу «Ранак». — Хворы чалавек разумее, што робіць, але не можа сябе кантраляваць. Варта памятаць, што шызафрэнія невылечная, але яе можна купіраваць медыцынскімі прэпаратамі. Аднак, чалавека з такім захворваннем з сябе можа вывесці ўсё: стрэс, канфлікт — тады лячэнне мала дапамагае».
У выніку ў дачыненні да падазраванага была заведзеная крымінальная справа па справе аб хуліганстве.





