Сяргей Сіманенка. Фота: mil.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра абароны Беларусі. Начальнікам узбраення УС стаў Сяргей Сіманенка, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Ігар Лацянкоў, які раней займаў гэтую пасаду, быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. За ім захавана права нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
У прэс-службе таксама паведамілі, што Лукашэнка ў панядзелак сваім указам прызначыў Андрэя Федзіна начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння — першым намеснікам начальніка ўзбраення УС Беларусі.





