Выпадак зафіксаваны на вуліцы Пестрака, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Там у мінулую нядзелю 25-гадовая жанчына знайшла ў сябе дома пустую пляшку з-пад гарэлкі. Пазбавіцца ад яе грамадзянка вырашыла вельмі проста, выкінуўшы тару праз акно. Кватэра дзяўчыны знаходзіцца на 9-м паверсе.
Бутэлька ўпала на «Таёту Авенсіс», пашкодзіўшы аўтамабілю дах, і разбілася.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Цікава, што жанчына знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку па доглядзе дзіцяці.





