Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй звярнулася з заявай да грамадзян краіны пасля тэракту на «Манчэстэр Арэне». Зварот Мэй трансляваўся ў жывым эфіры брытанскага тэлебачання, а таксама The Guardian.

Мэй распавяла, што правяла ўсю раніцу ў сітуацыйным пакоі брытанскага ўрада на пасяджэнні Камітэта краіны па надзвычайных сітуацыях (Cabinet Office Briefing Room — COBRA), сумесна з кіраўнікамі праваахоўных органаў краіны і паліцыі, працуючы над вырашэннем крызісу.

Паводле яе слоў, паліцыі ўдалося вылічыць асобу тэрарыста-смяротніка і высветліць, што тэракт ён здзейсніў у адзіночку, аднак да гэтага часу застаецца незразумелым, ці дапамагаў нехта яму з падрыхтоўкай выбуху. Імя тэрарыста пакуль не будзе раскрыта ў інтарэсах следства, удакладніла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?