Не дагукацца да белага гаю!

Ночка цьвілая — ніяк не прачнуцца,

стопка ў старым сьліўняку патанае,

шэрыя мышы ў дзежках вядуцца,

Мост земляны ды дубовыя дзьверы,

лоўж ад сьвятла засьцілае вакенца,

кропля вады пахаваная ў цемры

ціха плыве паўз мурзатае шкельца.

Не дагукацца да белага гаю!

Крача каршун па‑над восеньскім быльлем.

Як на Вялікдзень сонейка йграе,

песьціць залоціць чорныя крылы…

Скончыўся доўгі дзень нараджэньня,

стала віном вінаградная гронка

ў стопцы, у склепе, у сутарэньнях

Быць немагчыма белым рамонкам.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?