Ва ўчыненні выбуху на «Манчэстэр Арэне» ў Вялікабрытаніі падазраецца мясцовы жыхар Салман Абедзі, паведаміў кіраўнік гарадской паліцыі Іан Хопкінс.

«Мы падазраём 22-гадовага Салмана Абедзі. Аднак мы не атрымалі яшчэ пацверджання каранера, так што больш мы нічога з гэтай нагоды не каментуем», — сказаў Хопкінс.

Паліцыя лічыць, што Абедзі нарадзіўся ў Манчэстэры, а яго сям'я была родам з Лівіі, піша ВВС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?