Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, цыгарэты Kent Feel будуць каштаваць Br2,65.
З прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест» на 1 капейку стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт «Карона», на такую ж суму падаражэюць «Форт Слім». Некаторыя віды цыгарэт LD, Monte Carlo і Camel павялічацца ў цане на 2 капейкі.
Сярод імпартных цыгарэт на 10 капеек узрастуць цэны на Aroma Rich.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.





