Інфармацыі пра наяўнасць беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма, паведамляецца ў твітары Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Як адзначаецца, беларускае пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з брытанскімі праваахоўнымі органамі.
Пры гэтым беларусам, якія знаходзяцца ў Манчэстэры, рэкамендуецца выконваць парады мясцовых уладаў і не наведваць месца інцыдэнту.





