Галоўнай тэмай конкурсу, канечне, без нечаканасцяў, быў абраны «Год Навукі». Напрыклад, у конкурсе бліц-інтэрв'ю канкурсанткі адказвалі на пытанні «Якой будзе Беларусь у 3017 годзе?» і г.д.
Пра пераможцу конкурсу Міхейцаву Сняжану арганізатары кажуць так: «Свабодная, мэтанакіраваная і моцная духам Сняжана большую частку свайго жыцця праводзіць у трэнажорнай залі пасярод халоднага жалеза! Але ўнутры яе ў гармоніі жывуць бязлітасны і стрыманы ваяр і зграбная, пачуццёвая, пяшчотная і жаноцкая прынцэса.» Таксама ў прэс-рэлізе ўказаная і іншая цікавая інфармацыя: ёй 21 год, параметры 88-65-95.
«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Першая віцэ-міс Хрысціна Нікіфарава з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Другая віцэ-міс Енка Алена з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.





