Вучань дзявятага класа мінскай гімназіі № 6 Даніла Елісееў паказаў Аляксандру Лукашэнку ўласнаручна сабраны 3D-прынтар.
Даніла сабраў свой 3D-прынтар дома. Гэтая мадэль — бюджэтная, кошт прылады складае каля 250 даляраў.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў дзевяцікласніка, ці можа ён ствараць больш магутныя мадэлі, якія будуць друкаваць рознымі матэрыяламі і некалькімі колерамі. Гімназіст прызнаўся, што ў дадзены момант працуе над гэтым.
«Што б ты хацеў атрымаць у якасці падтрымкі ад дзяржавы? Трэба разабрацца, што яму трэба, і дапамагчы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Не саромейся, кажы, што трэба. А мы скажам, што зможам зрабіць».





