Генерал і экс-намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей стаў дырэктарам Нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп», звярнуў увагу блогер d-zholik.
На сайце кампаніі значыцца, што яна створаная ў «мэтах рэалізацыі лагістычнага патэнцыялу рэспублікі і зможа абслугоўваць значныя транзітныя грузавыя патокі».
Цікава, што адна з функцый кампаніі — аказанне мытнага афармлення і прадстаўніцтва. Пры гэтым Дземянцей пасля завяршэння кар'еры ў КДБ займаў значныя пасады ў Мытнай службе.
Гэты Васіль Дземянцей — пляменнік таго самага Мікалая Дземянцея, старшыні Вярхоўнага савета БССР.





