Эстонскія ўлады ўручылі ноту генеральнаму консулу Расіі ў Нарве Дзмітрыю Казённаву і консулу Андрэю Сургаеву і загадалі пакінуць краіну. Прычыны гэтага рашэння ў эстонскім МЗС не называюць, паведамляе Delfi.
delfi.ee
Расійскае пасольства ў Эстоніі інфармацыю аб высылцы дыпламатаў пакуль не каментуе.
Расійскі МЗС назваў рашэнне Таліна «чарговым недружалюбны і нічым не абгрунтаваным актам» і паабяцаў адказаць на яго, перадае РІА Навіны.





