Гацье Дэстнэ, муж кіраўніка ўрада Люксембурга Ксавье Бэтэля, які з'яўляецца гомасэксуалам, падчас саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў сталіцы Бельгіі Бруселі пазіраваў на фотасесіі разам з жонкамі лідараў краін—сяброў НАТА.
«Першы джэнтльмен» Люксембурга Дэстне фатаграфаваўся разам з групай жанчын, сярод якіх была першая лэдзі ЗША Мелані Трамп, у палацы-рэзідэнцыі бельгійскай каралеўскай сям'і ў брусельскім раёне Лакен перад вячэрай 25 мая.
Бэтэль і Дэстне пабраліся шлюбам у 2015 годзе. На сёння 44-гадовы Бэтэль — адзіны ў свеце кіраўнік урада гей. Раней адкрытыя геі кіравалі Бельгіяй — Эльё дзі Рупо (2011—2014) і Ісландыяй — Ёганна Сігюрдардоцір (2009—2013).
Гэты першы выпадак удзелу гей-партнёра кіраўніка дзяржавы НАТА ў саміце альянсу.





