У цэнтры Масквы затрыманы 10-гадовы хлопчык, які дэкламаваў урыўкі з «Гамлета». Пра гэта выданню «Медиазона» распавёў бацька дзіцяці Ілля Скаўронскі.

«Жонка сядзела, чытала кнігу, а дзіця дэкламавала «Гамлета». Пад'ехаў нарад міліцыі, пра нешта яны размаўлялі без яе ўдзелу. Потым скруцілі яго, ёсць відэазапіс. Сталі запіхваць — яна падышла, спрабавала перашкодзіць гэтаму», - распавёў Скаўронскі.

«АУС-Інфа» паведамляе са спасылкай на бацьку дзіцяці, што хлопчыка забралі ў паліцыю за жабрацтва. Скаўронскі абверг такую думку.

«Ён займаецца тэатральнай дзейнасцю. Для яго гэтыя выхады на вуліцу — гэта барацьба з комплексамі», - сказаў бацька хлопчыка.

Хлопчыка аднаго пасадзілі ў паліцэйскую машыну і адвезлі ў АУС «Арбат». Туды ж прыехалі яго бацькі. Бацьку спрабавалі звінаваціць па артыкуле аб невыкананні абавязкаў па выхаванні, а маці — супраціў супрацоўніку паліцыі.

Апоўначы іх адпусцілі з паліцыі.

***

Упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Расіі Ганна Кузняцова заявіла, што «разбярэцца» з затрыманнем 10-гадовага хлопчыка.

«Я, вядома, разумею, што паліцэйскі не аніматар, але гэта ж дзіця … Разбярэмся ва ўсім абавязкова», - напісала яна ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?