БЧ не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт ноччу 28 мая.
З 1.30 да 5.00 28 мая купля і вяртанне праязных дакументаў у сістэме продажу праз інтэрнэт БЧ будуць недаступныя. Гэта звязана з магчымымі перапынкамі ў рабоце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» з 2.00 да 5.00.
БЧ выбачаецца за часовыя нязручнасці.





